viasna on patreon

“Магілёўскія ведамасці” ўзмацняюць прапаганду за Лукашэнку

2010 2010-12-06T17:10:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magilev-gram-pryem-lukash.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета “Магілёўскія ведамасці” ў сваім чарговым нумары прысвяціла два артыкулы дзеючаму прэзідэнту і адначасова кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Лукашэнку.

Артыкулы называюцца “К экономике инициатив” і “Вникнуть в проблему человека”.

У першым артыкуле расказваецца пра сустрэчу даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, старшыні магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў ААТ “Магілёўскі мясакамбінат” і ААТ “Магілёўхімвалакно”.  На гэтых сустрэчах “губернатар” адзначыў, што хутка ў краіне пройдуць две вялікія падзеі – Усебеларускі народны сход і прэзідэнцкія выбары. На сустрэчах Пётр Руднік азнаёміў сабраўшыхся з праграмай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі і заклікаў усіх прыйсці на выбары 19 снежня і асэнсавана зрабіць свой выбар на карысць будучыні нашай краіны.

У другім артыкуле расказваецца пра тое, што ў Магілёве пачала працу грамадская прыёмная кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Яе ініцыятарам стала рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”. За час працы прыёмнай на прыём прыйшло дзевяць чалавек. Адметным з’яўляеца тое, што прыём 24 і 26 лістапада праводзіла яшчэ адна давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі -- Вячаслаў Шаршуноў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства