Пракуратуру просяць правесці праверку сюжета БТ, прысвечанага арганізацыі “Маладая Беларусь”
Дзве дзяўчыны звярнуліся ў пракуратуру Фрунзенскага раёна сталіцы з патрабаваннем, каб следчыя правялі праверку па факце выхаду ў эфір сюжета БТ, прысвечанага арганізацыі “Маладая Беларусь”
У прыватнасці, Ніка Лазоўская і Вольга Бруневіч спаслаліся на артыкул 179 (незаконны збор і распаўсюджванне звестак пра прыватнае жыццё без дазволу). Ніка і Вольга абвінавачваюць Белтэлерадыёкампанію ў тым, што яна скарысталася матэрыяламі прыватнага архіва і публічна распаўсюдзіла іх.
Што ж было такога ў сюжэце БТ, што прымусіла дзяўчат звяртацца да пракурораў, а чытачоў “Народнай Волі” — у рэдакцыю з просьбамі правесці журналісцкае расследаванне і даць адпаведную ацэнку таму, што было прадэманстравана гледачам?
Адказ на гэтыя пытанні знойдзеце ў артыкуле Марыны Коктыш "Гнюснасць, альбо Хто дыскрэдытуе дэмакратыю, Беларускае тэлебачанне і лукашэнкаўскую ўладу"