viasna on patreon

Жодзіна: За Лукашэнку агітаваў Батура

2010 2010-12-06T08:47:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zodzina-batura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 снежня з 16 гадзін у ДК «БелАЗ» праходзіла зусім неанансаванай у афіцыйных мясцовых СМІ агітацыйная перадвыбарчая сустрэча старшыні Мінаблвыканкаму Барыса Батуры з жодзінцамі. Апошні выступаў у ролі даверанай асобы кандыдата А.Лукашэнкі.

Намесніца дырэктара ДК «БелАЗ» Алена Шэвялёва і дырэктар Генадзь Смольскі адзначылі, што ім вядома толькі тое, што ў сустрэчы прыймала ўдзел вышэйшае кіраўніцтва гораду, а адзіная абвестка пра гэтае мерапрыемства была вывешана па просьбе з Жодзінкага выканкаму на інфармацыйным стэндзе ДК «БелАЗ» за дзень да сустрэчы.

Па словах Аляксандра Камароўскага, кіраўніка перадвыбарчага штабу У.Някляева ў Жодзіне, у дадзеным мерапрыемстве ўдзельнічаў практычна ўвесь адміністрацыйны актыў гораду, а адабраныя людзі з розных прадпрыемстваў і ўстаноў спецыяльна прывозіліся арганізаванымі для гэтага аўтобусамі. Відавочцы гавораць, што зала на 419 месцаў была поўнай. Такім чынам, перадвыбарчая агітацыя за Аляксандра Лукашэнку ў Жодзіне праводзілася ў працоўны час і з прыцягненнем адміністрацыйнага рэсурсу.

Ужо 3 снежня на сайце афіцыйнага друкаванага выдання выканкаму «Жодзінскія Навіны» з’явіўся вялікі матэрыял па выніках агітацыйнай сустрэчы Барыса Батуры з актывам жодзінскіх прадпрыемстваў. Разам з тым, на сайце няма аніводнага паведамлення пра сустрэчы альтэрнатыўных кандыдатаў, якія адбываліся ў Жодзіне -- можна падумаць, што іх быццам і не было.

У публікацыі шмат увагі адведзена расповяду пра тое, што ўжо зроблена ўладай для павышэньня сацыяльна-эканамічнага ўзроўню жыцця жодзінцаў і што плануецца зрабіць у бліжэйшай перспектыве. У якасці рэзюмэ прыводзіцца наступнае выказванне губернатара: «Я глыбока ўпэўнены, што кожны 19 снежня, калі прыйдзе на выбары, задумаецца пра тую перспектыву, якая нас чакае, і пра ўмовы, ужо створаныя ў краіне, і прыме правільнае рашэнне, прагаласуе за кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашенку». У гэты ж дзень Жодзінскі тэлеканал «Сфера» таксама аператыўна прадставіў жодзінцам інфармацыю сустрэчу з даверанай асобай А.Лукашэнкі, Барысам Батурам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства