viasna on patreon

Брэст: Сустрэча Уладзіміра Някляева ва ўніверсітэце імя Пушкіна можа не адбыцца

2010 2010-12-06T12:55:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brguimiapushkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брестский государственный университет им.Пушкина

Брестский государственный университет им.Пушкина

У час маючага адбыцца візіту ў Брэст кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Неклева ў рамках яго агітацыйнай кампаніі плануюцца сустрэчы з выбаршчыкамі ў абласным Палацы культуры прафсаюзаў і Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна. Як паведаміў Мікалай Коўш, давераная асоба кандыдата, калі з кіраўніцтвам Палаца прафсаюзаў атрымалася хутка знайсці паразуменне, то рэктар ВНУ Мечыслаў Часноўскі ў пісьмовым выглядзе адмовіўся прадаставіць памяшканне, спаслаўшыся на напружаны навучальны працэс, перагружанасць навучальных плошчаў і рамонт у будынку універсітэта.

Зараз Коўш мае намер звярнуцца з адпаведнымі заявамі ў раённую і абласную выбарчыя камісіі, ад якіх чакае, што яны не дапусцяць зрыву запланаваных сустрэч Някляева, прызначаных на 10 снежня. Пры гэтым Мікалай Коўш звяртае ўвагу, што 1 снежня ў БрДУ са студэнтамі і выкладчыкамі сустрэўся старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар, які адначасова з'яўляецца даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства