viasna on patreon

Гродна: Правакатары не прапусцілі сустрэчу з Рымашэўскім

2010 2010-12-06T12:18:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rymasheuskiugarodni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат Віталь Рымашэўскі наведаў Гародню

Кандыдат Віталь Рымашэўскі наведаў Гародню

5 снежня кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі разам са сваёй камандай наведаў горад над Нёманам і правёў шэраг сустрэчаў з выбаршчыкамі. Асноўная сустрэча адбылася ў будынку абласной філармоніі а 10-й раніцы. У гэты не зусім зручны час (толькі такі час сустрэчы, па словах прадстаўніка штаба Рымашэўскага, прадаставіла кандыдату адміністрацыя ўстановы) на спатканне з вылучэнцам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі прыйшло каля 120 чалавек. На сустрэчу прыехаў таксама сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Віталь Рымашэўскі вельмі коратка выклаў асноўныя тэзісы сваёй перадвыбарчай праграмы, а асноўны час прысвяціў адказам на пытанні прыйшоўшых. У адрозненне ад сустрэчы з кандыдатам Яраславам Раманчуком, на якую прыйшлі толькі прыхільнікі гэтага прэтэндэнта, на сустрэчу з Віталём Рымашэўскім прыйшлі таксама прадстаўнікі праўладнай ветэранскай арганізацыі, а таксама нейкія маладзёны, якія загадзя падрыхтавалі правакацыйныя пытанні. З іншага боку сабралася моладзь, якая выказвала выразную падтрымку апазіцыйнаму кандыдату. Амаль дзве гадзіны Віталь Рымашэўскі адказваў на шматлікія пытанні. Сярод іншага ён выступіў супраць пабудовы атамнай электрастанцыі пры цяперашняй уладзе і супраць люстрацыі пасля змены ўлады. Шмат пытанняў было прысвечана маральна-этычным аспектам праграмы кандыдата і меркаваным рэформам.

Пасля сустрэчы Віталь Рымашэўскі з камандай выправіўся на буйнейшы гродзенскі рынак, дзе размаўляў з іншымі выбаршчыкамі. А ўвечары ў памяшканні непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў адбылася яшчэ адна сустрэча, на якую прыйшло каля 70 чалавек. На ўсіх сустрэчах раздаваліся агітацыйныя і інфармацыйныя матэрыялы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства