viasna on patreon

Бабруйск: Грамадскія актывісты просяць кандыдатаў аб’яднацца

2010 2010-12-06T11:44:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/signature1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія актывісты з камандаў Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава напісалі адрасавалі зварот кандыдатам у прэзідэнты. 

Аўтары звароту -  Віктар Бузінаеў, Таісія Кабанчук, Алена Мядзведзева і Вячаслаў Голуб -  нагадваюць кандыдатам, што  “падпісваючыся за апазіцыйных кандыдатаў, людзі спадзяваліся, што пасля рэгістрацыі яны аб’яднаюцца. Спадзяваліся, што ў апазіцыі існуюць нейкія агульныя планы…” А таксама папярэджваюць, што калі кансалідацыя не адбудзецца, то “19 снежня на “плошчы” могуць аказацца толькі адны кандыдаты ў прэзідэнты, якія адгулялі ролі вясельных генералаў па сцэнары Лукашэнкі”.

Бабруйчане заклікаюць усіх кандыдатаў у прэзідэнты аб’яднацца і патрабаваць ад ЦВК адмены датэрміновага галасавання, допуску назіральнікаў ад кандыдатаў да падліку галасоў, зняцця абмежаванняў у правядзенні выбарчай кампаніі, павелічэння часу выступаў кандыдатаў у СМІ. Таксама аўтары звароту прапануюць байкатаваць выбары ў выпадку, калі гэтыя патрабаванні не будуць задаволены.  

Пад зваротам падпісаліся 373 чалавекі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства