viasna on patreon

Барысаў. На сустрэчу даверанай асобы Лукашэнкі праваабаронца адрэагаваў скаргай

2010 2010-12-03T15:52:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/a_mackevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Не засталася без увагі праваабаронцаў праведзеная ўчора на ААТ «Экран» сустрэча даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі гендырэктара ААТ «БАТЭ» Анатоля Капскага з работнікамі прадпрыемства: 2 снежня дасланыя скаргі ў Барысаўскую раённую пракуратуру і ЦВК.

Праваабаронца Алег Мацкевіч, які лічыць праведзеную даверанай асобай кандыдата Лукашэнкі сустрэчу з выбаршчыкамі парушаючай некаторыя палажэнні артыкула 73 Выбарчага кодэкса РБ, адправіў скаргу ў Барысаўскую раённую пракуратуру з просьбай правесці праверку і прыняць меры пракурорскага рэагавання.

Акрамя таго, Мацкевіч накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію з просьбай прыняць меры па забеспячэнню роўных прававых умоў перадвыбарнай дзейнасці кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства