viasna on patreon

Баранавічы: У дзень прыезда Статкевіча і Уса запалілі галоўную ёлку горада

2010 2010-12-03T13:44:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkievichbaranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч выступае перад баранавіцкімі выбаршчыкамі

Мікалай Статкевіч выступае перад баранавіцкімі выбаршчыкамі

2 снежня ў Баранавічах адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатамі ў прэзідэнты, старшынём партыі БСДП (Народная Грамада) Мікалаем Статкевічам і прадпрымальнікам Дзмітрыем Усам. Так атрымалася, што менавіта ў гэты дзень і час ў Баранавічах урачыста была “запалена” галоўная ёлка горада. Абсалютная большасць патэнцыйных выбаршчыкаў аддала перавагу забаўляльнай праграме і канцэрту, нягледзячы на вялікі мароз. Таму на сустрэчу з кандыдатамі ў прэзідэнты М. Статкевічам і Дз. Усам прыйшло каля 50 чалавек.

Мікалай Статкевіч і Дзмітрый Ус многа пра свае праграмы і пра сябе не казалі, а адказвалі на шматлікія пытанні прысутных. Ужо па адпрацаванай схеме, удзел у дыскусіі з кандыдатамі ў прэзідэнты прынялі мясцовыя БРСМаўцы і іх старшыня Сяргей Пяцігораў. Аднак прыхільнікі кандыдатаў з яшчэ большай актыўнасцю спрачаліся з БРСМаўцамі і падтрымлівалі Статкевіча і Уса.  

Анонс сустрэчы з Мікалаем Статкевічам і Дзмітрыем Усам з’явіўся ў дзяржаўнай газеце “Наш край” і на сайце мясцовага гарвыканкама не папярэдне, а ў дзень самой сустрэчы.

На фота: Мікалай Статкевіч выступае перад баранавіцкімі выбаршчыкамі

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства