viasna on patreon

Смаргонь: Выбары – справа далёкая?

2010 2010-12-03T13:20:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svietlyshliah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйныя смаргонскія СМІ мала ўвагі ўдзяляюць такой падзеі як прэзідэнцкія выбары. Першыя старонкі газеты “Светлы шлях” з пачатку выбарчай кампаніі заняты матэрыяламі пра выбітныя асобы смаргоншчыны, абвесткамі і рэкламай. У газеце нават няма асобнай рубрыкі, прысвечанай выбарам. За апошнія месяцы з’яўляліся толькі невялікія артыкулы на гэту тэму ў рубрыцы “Народ. Прэзідэнт. Урад”, і тыя распавядалі пра далёкае ад шэраговага жыхара Смаргоні міжнароднае назіранне і новыя магчымасці назіральнікаў ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. У той самай рубрыцы звычайна – матэрыялы пра далейшую лібералізацыю эканомікі, павелічэнне пенсій, Усебеларускі сход.

Як праходзіць выбарчая кампанія ў горадзе і раёне – даведацца праз мясцовыя афіцыйныя крыніцы немагчыма. Нават пра кандыдатаў у прэзідэнты ўзгадалі толькі ў апошнім нумары газеты, дзе ў артыкуле “З каго выбіраць будзем?” проста пералічылі іх прозвішчы і пасады.

На сайце райвыканкама і гэтага няма. Там размяшчаюць, і тое звычайна з вялікім спазненнем, толькі выбарчую дакументацыю.

Цалкам падобна, што многія мясцовыя жыхары некаторыя прозвішчы кандыдатаў у прэзідэнты першы раз убачаць толькі ў бюлетэні для галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства