viasna on patreon

Старшыняў участковых камісій у Мінску вучаць па-рознаму

2010 2010-12-03T13:15:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/audytoryja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Так лічыць назіральнік ад грамадскага аб'яднання "БНФ "Адраджэньне" Валянціна Свяцкая пасля праведзенага семінара-трэнінгу для старшыняў участковых камісій Ленінскага раёна ў будынку сярэдняй школы № 64.

Гэты семінар-трэнінг стаў, па меркаванні назіральніка, поўнай супрацьлегласцю аналагічнаму семінару-трэнінгу, праведзенаму ў Маскоўскім раёне сталіцы:

"На апошнім старшыні ўчастковых камісій фактычна атрымалі заданне сфармаваць брыгады "правільных" назіральнікаў, якіх вучылі, як супрацьстаяць занадта цікаўным журналістам і назіральнікам пры падліку галасоў на тым ці іншым участку, па магчымасці нейтралізаваць асабісты пункт гледжання назіральнікаў і такім чынам засведчыць чарговую "элегантную" перамогу. Таму гэты семінар-трэнінг і семінар-трэнінг у Ленінскім раёне - неба і зямля ".

Праводзіў трэнінг начальнік аддзела арганізацыйна-прававой работы адміністрацыі Ленінскага раёна Павел Піскуноў, які вучыў прысутных, як трэба правільна запаўняць пратаколы падліку галасоў папярэдняга галасавання, а таксама выніковыя пратаколы, як правільна падпісваюцца бюлетэні для галасавання. Увогуле, на семінары-трэнінгу цалкам на канкрэтных прыкладах "раскладвалася па палічках" нядаўна прынятая пастанова Цэнтральнай выбарчай камісіі № 99 ад 5 лістапада гэтага года, у якофй змяшчаюцца рэкамендацыі па правядзенні выбараў.

На думку Валянціны Свяцкай, вучоба ў рамках дадзенага семінара-трэнінгу праходзіла граматна і добразычліва:

"На гэтым семінары я прысутнічала адна ў якасці назіральніка, але не адчула нейкага негатыўнага стаўлення да сабе. Больш таго, Павел Піскуноў спрабаваў мяне актыўна ўключыць у вучобу, запытваў маё меркаванне, да прыкладу, па працэдуры падліку галасоў, на што я яму сказала: галоўнае ў гэтым працэсе – сябры выбарчых камісій не павінны дэманстраваць назіральнікам свае спіны і тое, што ніжэй спіны, і што ім не трэба хаваць бюлетэні, якія павінны падлічвацца публічна ".

В. Свяцкую моцна здзівіла заява-прапанова Паўла Піскунова аб магчымасці выкарыстання празрыстых скрыняў для галасавання на асобных участках, калі на іх старшыні ўчастковых камісій знойдуць грошы.

У канцы трэнінгу Піскуноў пацікавіўся ў назіральніцы, ці ёсць у яе пытанні. На што Валянціна Свяцкая адказала: «Да Вас у мяне пытанняў няма». Размаўляў з ёй Піскуноў выключна на беларускай мове.

Дарэчы, у будынку школы ўжо аформлена памяшканне класа ў якасці выбарчага ўчастку. Справа за малым - пачакаць таго, як будзе праходзіць непасрэдна галасаванне на гэтым участку, і як тут будуць падлічваць галасы выбаршчыкаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства