viasna on patreon

Гродзенская аблкамісія зацікавілася ўлёткамі, якія распаўсюджваліся яшчэ да выбараў

2010 2010-12-03T12:03:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/istomin_uryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Істомін, фота svaboda.org

Юрый Істомін, фота svaboda.org

2 снежня адбылося чарговае паседжанне Гродзенскай абласной камісіі па выбарах прэзідэнта. Акрамя бягучых пытанняў камісію вельмі зацікавіў друкаваны матэрыял кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука, які выйшаў 02.08.2010 г. і быў выпушчаны накладам 6000 экзэмпляраў у друкарні г. Пскова. Па словах сябра камісіі ад АГП Віктара Какарэкі, негледзячы на тое, што матэрыял выйшаў яшчэ да абвяшчэння прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі, камісія схільная залічыць яго як агітацыйны матэрыял кандыдата, зроблены па-за межамі краіны і прызнаць яго агітацыйным матэрыялам, выдадзеным з парушэннем выбарчага заканадаўства.

Давераная асоба Яраслава Раманчука, кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юры Істомін разглядае такі падыход як неаб’ектыўнае стаўленне тэрытарыяльнай камісіі да Яраслава Раманчука. Істомін лічыць, што калі ісці такім шляхам, то агітацыйным матэрыялам можна прызнаваць любое згадванне пра сённяшніх кандыдатаў, зробленае за многа гадоў да таго, як чалавек вырашыў балатавацца на выбарах. Бо гэтыя ўлёткі распаўсюджваліся на рынках гораду ў жніўні бягучага году, яшчэ да абвяшчэння выбарчай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства