Баранавічы: Нагляднай агітацыйнай інфармацыі практычна няма
https://spring96.org/be/news/38395
2010
2010-12-01T10:53:02+0200
2010-12-01T10:53:02+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/infatumbabaranavichy30.11.10.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Баранавічах практычна не відаць плакатаў з выявамі кандыдатаў у прэзідэнты. Друкаванай агітацыйнай прадукцыі няма ні на інфармацыйных стэндах у ЖЭСах, ні ў “Кутках выбаршчыкаў” у гарадскіх бібліятэках.
Няма такой нагляднай агітацыі і на інфармацыйных тумбах, дзе дазволена размяшчаць партрэты кандыдатаў і іншую агітацыйную прадукцыю згодна з рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 12.11.2010 года № 3555. На іх былі заўважаны толькі невялікія ўлёткі пра сустрэчу выбаршчыкаў з Андрэем Саннікавым і выступленне Уладзіміра Някляева на тэлебачанні. Інфармацыя пра астатніх кандыдатаў у прэзідэнты адсутнічае.
На фота: Агітацыйная тумба з улёткамі Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”