04.04.2003 года у час з 8.00 да 14.00 невядомымі асобамі (ці асобай) была ўзламаная кватэра Васіля Главацкіх - старшыні Наваполацкай Рады Партыі БНФ і дэпутата Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў.
Васіль пражывае ў Наваполацку з жонкай і дачкой 5-ці год. Жонка Васіля Святлана і патэлефанавала ў міліцыю аб узломе кватэры. Міліцыянты прыехалі на месца здарэння, агледзелі узламаныя дзверы, узялі пісьмовую заяву ад Святланы Главацкіх. Невядомыя асобы (ці асоба) выламалі замок у ўваходных дзвярах, пашкодзілі мэблю (разбітая шкляная дзверца адной з шафаў). У кватэры Васіля Главацкіх не былі скрадзеныя каштоўныя рэчы – толькі раскіданыя дакуманты, вывернутыя на падлогу змесціва ўсіх скрыняў з шафаў. Абсталяванне, якое стаяла навідавоку – відэамагнітафон, тэлевізар – не былі ўзятыя невядомымі. Мабыць, іх больш цікавілі грошы і дакуманты. Нагадаем, што Васіль Главацкіх стаў адзіным дэпутатам з ліку сябраў апазіцыйных партыяў у Наваполацку.
Прадстаўнік ПЦ “Вясна” у Наваполацку Зьміцер Салаўёў