viasna on patreon

4 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну г. Мінска вынесены прысуд па справе Аксаны Новікавай -- два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады па Арт. 367.ч.2 КК РБ (паклёп у адносінах прэзідэнта А.Лукашэнкі) “Я мяркую, што ў ходзе судовага паседжаньня абароне ўдалося даказаць, што факты, выкладзеныя ва ўлётках адпаведаюць рэчаіснасьці ”, -- гаворыць адвакат Павел Сапелка

2003 2003-04-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адвакат Павел Сапелка: “На працягу 10 сутак прысуд будзе абскарджаны. Я спадзяюся, што суды вышэйстаячых інстанцый, калі не Мінскі Гарадскі суд, то Вярхоўны суд, установіць ісьціну па справе і прыйдзе да адзінай вернай высновы, што зьвесткі, якія распаўсюджвала Аксана Новікава не ўтрымлівалі паклёп, г.зн заведама ілжывых і ганьбячых зьвестак у адносінах да асобы, пра якую ішла размова ва ўлётках. Я мяркую, што у ходзе судовага паседжаньня абароне ўдалося даказаць адпаведансьць рэчаіснасьці фактаў, выкладзеных ва ўлётках”. У якасьці сьведкаў на працэсе выступалі дэпутаты 12 і 13 скліканьняў Вярхоўнага Савета, лідэры Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і Аляксандр Дабравольскі. Сьведкі пацьвердзілі, што ўсе зьвесткі, выкладзеныя ва ўлётках не зьяўляюцца паклёпам і адпавядаюць рэчаіснасьці.

Нагадаем, што 29 –гадовая Аксана Новікава, маці 2-х гадовай дачкі была затрыманая 17 кастрычніка 2002 года ў Мінску ў пераходзе на станцыі метро Кастрычніцкая падчас раздачы улётак ўласнаручнага вырабу, ў якіх абвінавачвала прэзідэнта А.Лукашэнку ў зьдзяйсьненьні шэрагу крымінальных злачынстваў «… соучастие в захвате, в захвате либо удержании государственной власти неконституционным путем, т.е. совершении преступления, предусмотренного ч. 2 ст. 357 УК Республики Беларусь; соучастие в убийстве 2-х и более лиц, сопряженное с похищением человека, т.е. совершении преступления, предусмотренного п.п. 1, 2 ч. 2 ст. 139 УК Республики Беларусь; соучастие в контрабанде группой лиц с использованием своих служебных полномочий, т.е. совершении преступления, предусмотренного ч. 3 ст. 228 УК Республики Беларусь, соучастие в уклонении от уплаты таможенных платежей группой лиц, т.е. совершении преступления, предусмотренного ч. 2 ст. 231 УК Республики Бела! русь; соучастие в легализации материальных ценностей, приобретенных преступным путем, т.е. совершении преступления, предусмотренного ст. 235 УК Республики Беларусь» (цытуецца па «Постановлению о передаче уголовного дела прокурору для направления в суд», якое падпісаў сьледчы пракуратуры Цэнтральнага раёна Мінска М.А.Падзярэй).

Судовы разгляд крымінальнай справы Аксаны Новікавай пачаўся 3 красавіка, прысуд абвешчаны 4 красавіка. Напрацягу ўсяго судовага працэсу суддзя Есьман нервова гартаў Усеагульную Дэкларацыю Правоў чалавека, якая па просьбе Аксаны Новікавай была далучаная да матэрыялаў справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства