Рэкламныя шчыты ўздоўж міжнароднай аўтатрасы Масква-Менск з надпісам "Беларусы Расеі – за Аляксандра Мілінкевіча!" і партрэтам кандыдата на прэзыдэнта зьніклі Плякаты разьмешчаныя недалёка ад расейска-беларускай мяжы на расейскім баку
У сярэдзіне лютага ўздоўж міжнароднай аўтатрасы Масква-Менск, вядомай кіроўцам пад назвай М1Е30, зьявіліся рэкламныя шчыты з надпісам "Беларусы Расеі – за Аляксандра Мілінкевіча!" і партрэтам кандыдата на прэзыдэнта, якія
знаходзіліся недалёка ад расейска-беларускай мяжы на расейскім баку.
Як паведаміла інтэрнэт-выданьне “Беларускі партызан” у гэтую нядзелю з шашы Масква-Менск білборды з партрэтам Мілінкевіча зьніклі.
"Партызан" спаслаўся на сьведкаў, якія паведамілі, што плакаты здымалі пры дапамозе сьпецтэхнікі без апазнавальных знакаў. Прадстаўнікі рэкламнай агенцыі, якому належаць білборды, давалі паказаньні ў Смаленскай аблпракуратуры.
Паводле рэкламшчыкаў, смаленскія пракуроры "пайшлі насустрач сваім беларускім калегам" і хацелі высьветліць, хто замовіў разьмяшчэньне агітацыйных шчытоў на шашы.