У Баранавічах прадстаўнікі праўладнай маладзёвай арганізацыі БРСМ і кампартыі Беларусі паспрабавалі сарваць сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі
Спачатку яны прыйшлі з плакатамі да будынку, дзе праводзілася сустрэча, і крычалі лозунгі "За Лукашэнку", а пасьля пэўная іх частка ўжо ў зале пачала скандаваць, рваць партрэты Мілінкевіча, сьвістаць, крычаць. На пэўны час быў выключаны мікрафон. Асабліва агрэсіўна вялі сябе актывісты БРСМ, якіх Аляксандар Мілінкевіч назваў "хунвэйбінамі".
Мілінкевічу ўдалося ўтрымаць зал пад кантролем, і частка агрэсіўных прыхільнікаў Лукашэнкі пакінула памяшканьне. А.Мілінкевіч заявіў, што замест таго, каб правесьці з кандыдатам ад аб'яднаных дэмсілаў наўпростыя дэбаты, Лукашэнка накіроўвае на ягоныя сустрэчы хуліганаў.
На сустрэчу з А.Мілінкевічам у Баранавічах прыйшло больш за 800 чалавек - месца ўсім у залі не хапіла, і людзі былі вымушаныя стаяць у праходах і на вуліцы, паведаміла радыё Свабода.