Арганізацыя "Рэпарцёры бяз межаў" выказала занепакоенасьць сітуацыяй у Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка
https://spring96.org/be/news/3745
2006
2006-03-06T10:00:00+0200
2006-03-06T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная праваабарончая журналісцкая арганізацыя "Рэпарцёры бяз межаў", якая абараняе зьняволеных журналістаў і свабоду прэсы ва ўсім сьвеце, прыняла адмысловую заяву ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Мінску. У заяве асуджаецца затрыманьне і зьбіцьцё супрацоўнікамі міліцыі ня менш як 9 журналістаў, якія прысутнічалі 2 сакавіка пры затрыманьні кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Двое журналістаў, у тым ліку і карэспандэнт 'Комсомольской правды в Белоруссии', былі шпіталізаваныя.
"Рэпарцёры бяз межаў" адзначаюць, што перадвыбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць у атмасфэры страха, з парушэньнем свабодаў і дэмакратычных нормаў.