viasna on patreon

Баранавіцкі раён: У тэрытарыяльнай выбарчай камісіі - толькі прадстаўнікі ўлады і праўладных арганізацый

2010 2010-09-29T14:16:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pasjadzh-baranraivyk-28092010-002-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Міжгароднага вузла электрасувязі № 6, дзе адбывалася сумеснае пасяджэнне.

Будынак Міжгароднага вузла электрасувязі № 6, дзе адбывалася сумеснае пасяджэнне.

28 верасня 2010 года адбылося сумеснае паседжанне прэзідыума Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта па стварэнні раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ. На паседжанні, якое цягнулася ўсяго 11 хвілінаў, не было ні карэспандэнтаў афіцыйнай газеты “Наш край”, ні недзяржаўнай газеты “Intex-press”, ні мясцовага тэлебачання, не было прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. На гэтае сумеснае паседжанне змог прабіцца толькі прадстаўнік Баранавіцкай філіі БХК праваабаронца Сяргей Гоўша. Старшыня райвыканкама Мікалай Язубец запатрабаваў у сп.Гоўшы прадставіць дакументы і доказы сваёй прыналежнасці да БХК.

У спіс вылучаных у склад Баранавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ўвайшлі 22 кандыдаты: двое – ад працоўных калектываў, дзесяць – ад грамадзян і дзесяць – ад кіраўнічых органаў раённых грамадскіх арганізацыяў (“Белая Русь”, БРСМ, КПБ, саюза ветэранаў, галіновых прафсаюзаў настаўнікаў, медычных работнікаў).

- Адкрытага абмеркавання і галасавання па кандыдатурах не было. Пасля кароткага выступлення загадчыцы арганізацыйна-кадравай службы Таццяны Канаш удзельнікі сумеснага паседжання сталі па чарзе прапаноўваць кандыдатаў у склад выбарчай камісіі. Як толькі дайшлі да лічбы 13, то вылучэнне прэтэндэнтаў было спынена. Затым супрацоўнікі райвыканкама і райсавета толькі зацвердзілі прапанаваны спіс Баранавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў складзе 13 асоб, - распавёў Сяргей Гоўша.

Кідаецца ў вочы і тое, што выязная сессія Баранавіцкага райвыканкама і прэзідыума райсавета адбывалася ў вёсцы, у якую вельмі цяжка даехаць звычайнаму чалавеку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства