viasna on patreon

Пінск: Пра сябраў раённай камісіі публікуецца толькі спосаб вылучэння

2010 2010-09-29T12:51:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palesskaja-prauda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 28 верасня, на супольным паседжанні Пінскага райвыканкаму і прэзыдыюму пінскага раённага Савету дэпутатаў была ўтворана раённая выбарчая камісія. З трынаццаці сябраў камісіі чацвёра - прадстаўнікі праўладных грамадскіх арганізацый (ГА “Беларускі саюз жанчын”, БРСМ, РГА “Белая русь”, арганізацыя прафсаюзаў АПК), два чалавекі вылучаліся працоўнымі калектывамі (ад ААТ “Пінскі вінаробчы завод” і ЧУП “Пінская зверагаспадарка Белкаапсаюзу”), астатнія – збіралі подпісы грамадзян. Прадстаўнікі палітычных партый у раённую выбарчую камісію не вылучаліся.

Адразу жа сябры ўтворанай выбарчай камісіі правялі першае паседжанне, на якім абралі старшыню, яго намесніка і сакратара. Старшыней камісіі стаў Міленчук В.Г. (вылучэнец РГА “Белая Русь”), намеснік старшыні - Маляўка А.Г. (вылучаны ад калектыву ААТ “Пінскі вінаробчы завод”), сакратар камісіі Прымак В.В. (вылучаны ад грамадзян).

Інфармацыя аб утварэнні выбарчай камісіі і правядзенні першага паседжання была надрукавана ўжо сёння, 29 верасня, у газеце “Полесская правда”. У публікацыі пададзены прозвішчы і імёны сябраў камісіі, спосаб іх вылучэння. Акрамя таго, указаны месца знаходжання пінскай раённай камісіі па выбарах і нумары тэлефонаў камісіі, расклад працы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства