viasna on patreon

Баранавічы: Толькі “Справядлівы свет” вылучыў прадстаўніка ў склад гарадской выбарчай камісіі

2010 2010-09-27T11:54:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на тое, што ў Баранавічах дзейнічаюць мясцовыя суполкі Партыі БНФ, дзвюх сацыял-дэмакратычных партыяў, АГП, ініцыятыўная група БХД, але толькі ад партыі левых “Справядлівы свет” вылучаны прадстаўнік у склад гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Ім стаў актыўны партыец Віктар Цяпін, які неаднаразова балатаваўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама гарадскога Cавета дэпутатаў.

Віктар Цяпін не толькі грамадскі актывіст, але і журналіст, які мае шмат  публікацыяў у газеце “Таварыш”. Ён неаднаразова перамагаў у Баранавіцкім раённым (гарадскім) судзе, калі судзіўся з прадстаўнікамі ўлады. Віктар Цяпін дасканала ведае Выбарчы кодэкс, мае вялікі вопыт палітычнай і грамадскай дзейнасці. Сябра “Справядлівага свету” выказвае спадзяванне, што сумленна выканае свае абавязкі падчас працы ў Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ 19 снежня 2010 года.

Раней мы паведамлялі, што ў Баранавічах таксама толькі адна недзяржаўная грамадская арганізацыя,  мясцовая філія “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”, вылучыла свайго прадстаўніка Віктара Сырыцу ў склад гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства