viasna on patreon

Бяроза: Актывістка намагаецца трапіць на паседжанне органаў, якія ствараюць выбарчыя камісіі

2010 2010-09-23T10:53:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/szczapetkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота racyja.com

фота racyja.com

Бярозаўская актывістка Тамара Шчапёткіна зрабіла шэраг захадаў, каб трапіць на паседжанне органаў, якія ствараюць выбарчыя камісіі. Яна накіравала заявы ў прэзідыум Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў і старшыні Бярозаўскага райвыканкама, у якіх просіць паведаміць ёй асабіста, калі і дзе адбудзецца сумеснае паседжанне прэзідыума Бярозаўскага раённага Савета і Бярозаўскага райвыканкама па стварэнню Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Таксама актывістка пакінула запіс у Кнізе заўваг і прапаноў, дзе яшчэ раз выказала жаданне прысутнічаць на гэтай працэдуры.

Нагадаем, што група выбаршчыкаў Бярозы шляхам падачы заявы вылучыла Тамару Шчапёткіну ў склад Бярозаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Па словах выбаршчыкаў, якія паставілі свае подпісы ў заяве за вылучэнне Т.Шчапёткінай, пры адмове ўключыць актывістку ў выбарчую камісію, як гэта было на мінулых выбарах, яны не будуць давяраць вынікам галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства