viasna on patreon

"Берасьцейскую вясну" зноў не зарэгістравалі

2010 2010-08-20T10:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончаму аб'яднаньню "Берасьцейская вясна" у чарговы раз было адмоўлена ў рэгістрацыі. Падставай для адмовы абласное ўпраўленне юстыцыі назвала нібыта недакладны адрас жыхарства аднаго з заснавальнікаў, а менавіта нумар дому. 

Каментар старшыні аб’яднання, берасцейскага праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна:

У сувязі а з адмовай у рэгістрацыі я магу сказаць наступнае. Па-першае, тыя дадзеныя, якія прадставіла Упраўленне унутраных справаў Брэсцкага аблвыканкама Галоўнаму упраўленню юстыцыі не адпавядаюць рэчаіснасці, то бок заснавальнік, супраць якога ўзнікла прэтэнзія, усё-ткі жыве ў доме № 12, а дома за нумарам 13 увогуле няма. Мы лічым, што гэта адна з ноў-хаў, выкарыстаных уладамі.

Па-другое, гэтыя прадстаўленыя звескі – не выпадковая памылка, а сведчанне таго, што ўлады вычарпалі ўсе законныя падставы, каб адмовіць нам у рэгістрацыі, і гэтым разам пайшлі на фальсіфікацыю дакумента, бо іншых магчымасцяў абгрунтаваць сваю адмову проста няма. За шмат гадоў спробаў зарэгістраваць аб’яднанне, мы выправілі ўсе магчымыя і немагчымыя недакладнасці і апошні раз нават не сталі сшываць статут, як таго патрабуе упраўленне юстыцыі.

Увесь свет бачыць, што нашыя ўлады зусім не жадаюць бачыць у краіне праваабарончых арганізацыяў, асабліва напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх выбараў.

Аднак мы з аптымізмам глядзім у будучае і паспрабуем вырашыць пытанне палюбоўна: мы працягнем руку прыязні кіраўніцтву нашай вобласці і пакажам, што звесткі, прадстаўленыя  УУС, не адпавядаюць тым звесткам, якія знаходзяцца ў пашпарце грамадзяніна. У выпадку, калі ўлады не пойдуць насустрач, мы звернемся ў суд, але пры гэтым мы згубім час, пакуль пройдзем усе інстанцыі. Таму спачатку паспрабуем усё ж такі дамовіцца.

 

адмова ў рэгістрацыі
адмова ў рэгістрацыі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства