viasna on patreon

Затрыманых маладафронтаўцаў вінавацяць у "антысанітарыі"

2010 2010-06-25T15:23:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманыя актывісты Маладога Фронту Алена Макарэвіч і Зміцер Ясевіч зараз знаходзяцца ў апорным пункце Савецкага РАУСа.

Старэйшы лейтэнант Барадзенка складае на іх пратаколы адміністратыўнага правапарушэння па ч.2 арт.21.14 КаАП РБ – “за антысанітарыю”.

Маладафронтаўцаў затрымалі прыкладна ў 14.45 ахоўнікі Камароўскага рынку. Яны раздавалі бел-чырвона-белыя сцяжкі, налепкі і ўлёткі ў рамках кампаніі «Горад наш!».    

На працягу трох гадзін з моманту затрымання іх абавязаны адпусціць, паколькі дадзены адміністратыўны артыкул прадугледжвае пакаранне толькі ў выглядзе штрафа (да 25 базавых велічынь).

Справы па дадзеным артыкуле разглядаюцца на адміністратыўных камісіях.

***

Праз тры гадзіны маладафронтаўцаў адпусцілі з апорнага пункту. Аднак пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні выдалі толькі А.Макарэвіч

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства