viasna on patreon

На волю выйшлі дзевяць расейцаў і два беларусы, затрыманыя 14 студзеня за "надпісы антыпрэзыдэнцкага характару".

2006 2006-01-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладым людзям інкрымінавалі хуліганства за, нібыта, антыпрэзыдэнцкія графіці на сьценах у цэнтры Менску. Артыкул крымінальнага кодэксу нумар 339 частка 2 дазваляў беларускім уладам зьняволіць затрыманых да шасьці гадоў. Пацярпелыя грамадзяне РФ належаць да розных дэмакратычных і студэнцкіх рухаў Расеі, і прыбылі ў Беларусь з прыватным візытам. Паводле словаў аднаго з затрыманых -- Івана Ніненкі -- іх вызваленьне з СІЗО менскай гарадзкой міліцыі адбылося дзякуючы ўмяшальніцтву расейскага консульства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства