Гародня: Зарэгістраваную раней незалежную назіральніцу не пусцілі на выбарчы ўчастак у дзень асноўнага галасавання
https://spring96.org/be/news/33651
2010
2010-04-25T12:08:05+0300
2010-04-25T12:08:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грубае парушэнне правоў назіральнікаў на выбарах зафіксавана ў Гародні на ўчастку №110, што размешчаны ў Гарадзенскай гімназіі №1 па праспекце Янкі Купалы, 82.
Незалежная назіральніца Дзіна Паўлава, якая рэгістравалася шляхам збору подпісаў ва ўчастковай камісіі, сёння, 25 красавіка, нечакана не была дапушчана назіраць за працэсам галасавання. Гэтая адмова выглядае досыць дзіўна, паколькі папярэднія два дні ніхто не замінаў Паўлавай весці назіранне на ўчастку. Аднак, у дзень галасавання незалежнай назіральніцы не далі такой магчымасці і па незразумелых прычынах сказалі звяртацца ў тэрытарыяльную камісію.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”