viasna on patreon

Cетка назіральнікаў пашыраная

2010 2010-04-25T10:47:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prajekt_naziranne_za_vybarami_teoryja_i_praktyka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзельнікі праекта "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка" (Election Observation: Theory and Practice, EOTP) зарэгістраваныя ў якасці назіральнікаў на розных выбарчых участках і сёння, у дзень выбараў, будуць дапамагаць збіраць інфармацыю для выніковай справаздачы кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" .

Праект "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка"  распачаўся ў 2007 г. з ініцыятывы студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту і SILC. Сёння яго сумесна ажыццяўляюць Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC),  Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (SILC), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека (ДПЧ) ў Вільні.

Да кастрычніка 2009 г. ў рамах праекту ўжо адбыліся 6 назіральных місіяў: у Нарвегіі (верасень'07 і верасень'09), Грузіі (травень'08), Літве (кастрычнік'08 і травень'09), Украіне (студзень'10).

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства