viasna on patreon

Віцебск: Схаваная агітацыя “ўлюблёнага ў свой горад” чыноўніка

2010 2010-03-31T10:18:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, дзеючы дэпутат Віцебскага гарсавета і кандыдат у дэпутаты па Баўманскай акрузе №5 Віктар Галанаў 27 сакавіка даў інтэрв'ю дзяржаўнай гарадской газеце “Витьбичи”. Падставай для выступу ў газеце стала набліжэнне прафесійнага свята работнікаў камунальнай гаспадаркі, да якога В. Галанаў мае непасрэдныя адносіны, бо курыруе гэты кірунак у адміністрацыі.

Інтэрв'ю зроблена з веданнем агітацыйных тэхналогій. Яно размешчана на другой старонцы газеты ў самім яе чытэльным месцы і суправаджаецца буйным каляровым здымкам. Назва інтэрв'ю “Влюбленный в свой город” мае за мэту прыцягнуць увагу як мага большай колькасці чытачоў і адначасова выклікаць сімпатыю выбаршчыкаў. Газета выдадзеная значным накладам - 21638 асобнікаў.

Тэкст інтэрв'ю па сваёй структуры нагадвае агітацыйную ўлётку. У пачатку даюцца агульныя звесткі аб інтэрв'юяваным чалавеку, затым чалавек паведамляе аб сваіх прафесійных дасягненнях. Далей паведамляецца аб перамогах на дэпутацкай ніве. І у канцы В. Галанаў выдае слоган-абяцанне: “Я - за такія праекты, якія змяняюць да лепшага аблічча нашага горада, ствараюць умовы для выдатнага адпачынку”.

У інтэрв'ю замоўчваецца аб тым, што чыноўнік зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета. І гэта правільна з пункту гледжання вядзення перадвыбарнай агітацыі, бо ёсць магчымасць яшчэ раз з'явіцца на старонках “Витьбичей” і яшчэ раз нагадаць пра сябе выбаршчыкам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства