viasna on patreon

Гомельшчына: Большасць зарэгістраваных дэмакратычных кандыдатаў – ад АГП

2010 2010-03-26T13:53:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_ahp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскай вобласці сярод зарэгістраваных дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты найбольшы працэнт складаюць вылучэнцы ад АГП. Пакуль не з’яўлялася інфармацыя, што ў вобласці кандыдату з АГП было адмоўлена ў рэгістрацыі.

З 4 128 зарэгістраваных у вобласці кандыдатаў у дэпутаты Саветаў усіх узроўняў 165 чалавек прадстаўляюць партыі. На першым месцы сярод партыйных вылучэнцаў - праўладныя камуністы (КПБ), з якіх 73 зарэгістраваныя кандыдатамі. Ад АГП кандыдатамі сталі 43 сябры партыі, ад партыі левых «Справядлівы свет» - 35, ад БНФ - 6.

У абласны Савет са 109 зарэгістраваных кандыдатаў 38 прадстаўляюць партыі. У тым ліку 17 - сябры АГП, 15 – сябры «Справядлівага свету».

Кандыдатамі ў дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета сталі 18 сябраў АГП і 7 сябраў «Справядівага свету». Наогул на 40 дэпутацкіх мандатаў у гарсавеце прэтэндуе 81 чалавек. Такім чынам, канкурэнцыя складае прыкладна 2 чалавекі на месца. Гэта самы высокі паказчык па вобласці, паколькі ў сярэднім канкурэнцыя складае 1,044 чалавекі на месца.

Актывісты АГП з Уваравіч (Буда-Кашалеўскі раен) Бераснеў і Пагодзін былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў абласны, раенны і пасялковы Саветы. У Жлобіне ў абласны і раённы Саветы зарэгістравалі сябраў АГП Афанасьева і Башкова, у Рэчыцы - Гулая.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства