viasna on patreon

Мазыр: “Стэндамі раздору” могуць стаць месцы для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі

2010 2010-03-26T05:42:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stendy-mazyr-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Мазырскага райвыканкама (mozyrisp.gov.by) змешчана Рашэнне Мазырскага райвыканкама “Аб вызначэнні ў Мазырскім раёне месцаў для правядзення агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 26 склікання” (па ўзгадненню з Мазырскай выбарчай камісіяй). На сайце не пазначаны нумар Рашэння і дата прыняцця. У друку мясцовай прэсы гэтае Рашэнне па стану на 25 сакавіка яшчэ не надрукавана.

У дадатку 2 да Рашэння пазначаны пералік месцаў для ўсталявання інфармацыйных стэндаў, з мэтай размяшчэння на іх агітацыйных друкаваных матэрыялаў аб кандыдатах ў дэпутаты.

Менавіта аб стане інфармацыйных стэндаў, іх размяшчэнні, немагчымасці адкрытага інфармавання выбаршчыкаў з дадаткам фотаздымкаў і звяртаўся папярэдне праваабаронца Уладзімір Целяпун да старшыні Мазырскага райсавета Дворніка Ў.А. На жаль, істотных зменаў пакуль не бачна.

Пры гэтым Рашэнне мясцовай вертыкалі стварае напружанасць паміж кандыдатамі ў дэпутаты з супрацоўнікамі ўстановаў культуры, камерцыйнымі фірмамі, прыватнымі прадпрымальнікамі і іншымі структурамі па размяшчэнню інфармацыі, рэкламы і г.д.

Калі ўлічыць, што дошкі аб’яваў маюць абмежаваны фармат, то магчымая сітуацыя, што на тэрмін агітацыі, размяшчэння выбарчых плакатаў, улётак кандыдытаў (а гэта амаль месяц) установы культуры будуць пазбаўлены магчымасці размяшчаць свае афішы, прадпрымальнікі і фірмы – свае абвесткі і аб’явы.

Арт. 45, ч. 14 Выбарчага кодэкса вызначае, што “не дапускаецца зняцце, заклейванне, замазванне, пашкоджанне плакатаў, калі гэтыя плакаты выраблены і размешчаны з выкананнем патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь”. Калі ж названыя ўстановы парушаць гэтую норму Выбарчага кодэкса і змесцяць свае афішы, аб’явы-абвесткі паверх агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў – іх чакае арт. 9.11. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэнняў – штраф ад пяці да дзесяці базавых велічыняў.

Дарэчы, начальнік Мазырскага ГРАУС Зыкун П.С. (ён жа і член Мазырскай раённай камісіі), павінен забяспечыць ахову грамадскага парадку каля стэндаў для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты, як таго патрабуе п.6 Рашэння Мазырскага райвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства