viasna on patreon

Бабруйск: Некалькі чалавек адмовіліся ад удзелу ў выбарах.

2010 2010-03-24T08:42:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bxd_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першапачаткова  ўзяць удзел у выбарах выказвалі  жаданне 15 бабруйскіх сябраў БХД, зараз іх засталося 12. Людзі, якія адмовіліся вылучацца ў якасці кандыдатаў у дэпутаты, патлумачылі адмовы сямейнымі прычынамі. Таісія Кабанчук падала дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савету па акрузе нумар 3, Нэлі Паборцава па 12-й, Яўген Васьковіч па акрузе нумар 16, Таццяна Міхалап па 30-й, Ірына Уварава зарэгістравалася па 17-й акрузе, Вячаслаў Шэлег па 32-й гарадской і 10-й па выбарах у абласны Савет, Вячаслаў Свізуноў па 39-й, Аляксандр Леаненка па Стасеўскай акрузе № 11 (Кіраўскі раён), Аляксандра С’янава па акрузе нумар 37 па выбарах у гарадскі Савет і нумар 11 па выбарах у абласны. Яшчэ тры бабруйскіх сябраў БХД папрасілі не называць іх імёны і нумары акругаў, бо баяцца што гэта перашкодзіць ім на працы.

Журналіст Міхаіл Ларчанка, які вырашыў удзельнічаць у выбарах у якасці сацыяльна-палітычнага эксперымента, падаў дакументы на рэгістрацыю па акрузе нумар 37. Сябра БСДП “Грамада” Андрэй Стаселовіч зарэгістраваўся па акрузе нумар 29. Падалі дакументы на рэгістрацыю таксама два актывісты “Свабоднага прафсаюза беларускага”.

Нагадаем, што  сябры бабруйскага адззяленя Партыі БНФ прынялі  рашэнне не браць удзел у выбарах, а сябры партыі “Справядлівы свет”  вылучалі людзей толькі ў абласную выбарчую камісію.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства