viasna on patreon

Віцебск: Кандыдаты не могуць прыступіць да паўнавартаснай агітацыі

2010 2010-03-19T11:46:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybarshchyki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да цяперашняга часу ў сродках масавай інфармацыі Віцебску не з'явіліся распараджэнні адміністрацый Чыгуначнага, Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў пра вызначэнне памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі.

Таксама мясцовыя органы ўлады пакуль не вызначыліся з месцамі, якія найбольш наведваюцца на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання, дзе павінны размяшчацца агітацыйныя друкаваныя матэрыялы.

Гэтыя акалічнасці не дазваляюць паўнавартасна арганізаваць агітацыйную кампанію ўжо зарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў. Бо для правядзення тых жа сустрэчаў ці сходаў неабходна загадзя падаць заявы пра намер выкарыстоўваць тое ці іншае памяшканне. Да таго ж, памяшканне для ўказаных мэтаў прадастаўляецца ў парадку чарговасці паступлення зваротаў кандыдатаў.

Неўрэгуляванасць гэтага пытання з боку гарадскіх уладаў Віцебску можа стварыць канфліктныя сітуацыі паміж сябрамі ініцыятыўных груп, а таксама самімі кандыдатамі ў дэпутаты, якія балатуюцца па адной выбарчай акрузе.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства