viasna on patreon

Віцебшчына: Ад партыйных структур - меней за 2% патэнцыйных кандыдатаў

2010 2010-03-19T10:54:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dahody.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Віцебшчыне толькі 5 з 15 партыйных структур, зарэгістраваных ва ўстаноўленым законам парадку, скарысталіся правам вылучыць сваіх актывістаў кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га  склікання.

Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" вылучыла 27 сваіх сябраў у якасці кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў: 8 - у абласны Савет, 3 - у раённыя Саветы, 13 - у Саветы гарадоў абласнога падпарадкавання, 3 - у пасялковыя Саветы.

Камуністычная партыя Беларусі вылучыла 29 актывістаў: 15 - у раённыя Саветы, 5 - у Саветы гарадоў абласнога падпарадкавання, 9 - у сельскія Саветы.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) накіравала 6 партыйцаў: 3 - у раённыя Саветы, 3 - у сельскія Саветы.

Аб'яднаная грамадзянская партыя прадставіла дакументы на рэгістрацыю 3 сябраў: 2 - у абласны Савет і 1 - у Саветы горада абласнога падпарадкавання.

Партыя БНФ накіравала 10 актывістаў выключна ў абласны Савет.

Усяго ж па Віцебскай вобласці кіруючыя органы афіцыйна прызнаных  палітычных структур вылучылі ў мясцовыя Саветы ўсіх узроўняў 75 сваіх сябраў, што складае меней за 2% ад агульнай колькасці патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства