Гародня: Склады ўчастковых камісій з’явіліся ў друку толькі сёння
https://spring96.org/be/news/32405
2010
2010-03-18T21:57:24+0200
2010-03-18T21:57:24+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/grodzenskaja_prauda.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
18 сакавіка ў афіцыйнай газеце “Гродзенская праўда” нарэшце былі надрукаваныя склады ўчастковых выбарчых камісій. Што цікава, нумар газеты за 18 сакавіка з’явіўся ў кіёсках з укладышам, на якім пазначана “17 сакавіка”. Паседжанні ж адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў па фармаванні камісій адбыліся 10 сакавіка.
Паколькі такім чынам быў парушаны артыкул 34 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, мясцовыя праваабаронцы накіравалі адпаведныя лісты ў Цэнтральную камісію і Пракуратуру Гарадзенскай вобласці.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”