viasna on patreon

Затрыманых ля Вярхоўнага Суду адпусцілі (абноўлена)

2010 2010-03-16T16:37:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud_shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З Ленінскага РУУС вызвалены ўсе затрыманыя моладзевыя актывісты, якія зладзілі акцыю салідарнасьці каля Вярхоўнага Суду падчас працэсу над зьняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі. Супрацоўнікі міліцыі склалі ў дачыненьні да іх адміністрацыйныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП РБ - парушэньне ўстаноўленага парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Сьпецназаўцы затрымалі ўсіх 13 удзельнікаў пікету, якія ля будынку Вярхоўнага Суду сталі ў ланцуг з партрэтамі палітвязьняў. Акцыя працягвалася некалькі хвілінаў. У Ленінскі РУУС сталіцы былі дастаўленыя:

Артур Фінькевіч,

Яўген Афнагель,

Маскім Вінярскі,

Паліна Дзякава,

Ірына Пятрова,

Алег Ладуцька,

Андрэй Кузьмінскі,

Алеся Ясюк,

Павал Пракаповіч,

Кася Людвіг,

Яўген Ілюшын,

Зміцер Пішчынскі,

Андрусь Крэчка

Прозвішчы астатніх затрыманых высвятляюцца.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства