Прызначаны суд у справе Тацяны Шапуцькі
https://spring96.org/be/news/32165
2010
2010-03-12T09:31:15+0200
2010-03-12T09:31:15+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Судовае паседжаньне ў справе Тацяны Шапуцькі супраць адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту прызначана на 19 сакавіка.Тацяна зьвярнулася ў суд з просьбай прызнаць загад рэктара БДУ аб яе адлічэньні з другога курсу юрфаку незаконным.
Дзяўчыну адлічылі пасьля таго, як яна паўдзельнічала ў форуме грамадзянскай супольнасьці краінаў «Усходняга партнэрства». Падставай сталі два дня пропускаў заняткаў. Тацяна зьвярталася ў Міністэрства адукацыі, але там адказалі, што загад рэктара адпавядае заканадаўчым нормам.
Справа Тацяны Шапуцькі выклікала рэзананс у грамадзтве. Пытаньне аднаўленьня дзяўчыны на вучобе ўздымалася на міжнародным узроўні.