viasna on patreon

Гомельшчына: Рух «За Свабоду» плануе закрыць сваімі прадстаўнікамі толькі стратэгічна важныя ўчасткі

2010 2010-03-10T11:33:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ruchzasvabodu_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 сябраў Руху «За Свабоду» збіраюцца балатавацца ў дэпутаты мясцовых Саветаў у Гомельскай вобласці шляхам збору подпісаў. Калі ўсіх патэнцыйных кандыдатаў зарэгіструюць, яны пойдуць па 10-ці акругах, на якіх знаходзіцца каля 210-ці участковых камісій. У склад участковых камісій маюць намер увайсці 54 прадстаўнікі Руху. Поўнасцю ахапіць сваімі сябрамі арганізацыя плануе па дзве акругі ў Жлобіне і Гомелі і адну акругу ў Калінкавічах. Што тычыцца астатніх пяці акругаў, па якіх маюць намер балатавацца сябры арганізацыі, то сваімі прадстаўнікамі рух «За Свабоду» будзе імкнуцца закрыць толькі стратэгічна важныя ўчасткі.

Гомельскі каардынатар Руху Петр Кузняцоў распавёў пра планы наконт назірання за выбарамі. Бліжэйшымі днямі ў Гомелі адбудзецца паседжанне мясцовых прадстаўнікоў Беларускага незалежніцкага блоку, на якім працу па назіранні будуць каардынаваць, акрамя сябраў БНБ, прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў і Руху «За Свабоду». У выпадку, калі АДС і БНБ дамовяцца аб супольнай працы на выбарах, Рух падключыцца да назірання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства