viasna on patreon

Літсаюз "Полоцкая ветвь" падаў скаргу ў пракуратуру

2010 2010-02-17T12:18:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vetvj.jpg

Кіраўніцтва Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь" паскардзілася ў Генпракуратуру ў сувязі з "неаднаразовымі фактамі шельмавання арганізацыі, шантажу і пагроз у адрас яе чальцоў па месцы іх асноўнай працы".

У сваёй заяве лідэры саюза выказваюць здзіўленне сітуацыяй, пры якой кіраўніцтва арганізацый-працадаўцаў, спасылаючыся на нейкія званкі "зверху", ва ўльтыматыўным парадку патрабуюць ад чальцоў саюза выхаду з "Полоцкой ветви". Старшыня літсаюза Алег Зайцаў паведаміў Радыё Рацыя:

- Мы пачалі атрымліваць аб сяброў нашай арганізацыі паведамленні, што на іх пачалі аказваць ціск па месцы працы з патрабаваннем высці з нашай арганізацыі. Мы рэспубліканскі саюз і гэтыя факты назіраюцца па ўсёй краіне - і ў Мінску, і ў Гомельскай вобласці, і ў Магілёўскай і Віцебскай. У мяне ёсць меркаванне, чаму гэта адбываюцца, але яго яшчэ рана агучваць. Трэба дачакацца савета, які прыме адпаведную заяву. Тэкст гэтай заявы падрыхтаваны, і мы ў бліжэйшы час правядзём савет. Скаргу мы накіравалі ў генпракуратуру 25 студзеня, але нядаўна мы атрымалі адказ, што яны перанакіравалі яе ў пракуратуру Віцебскай вобласці. Гэта не зусім зразумела, бо ціск на нашых сяброў назіраецца па ўсёй краіне і  нашу скаргу павінна разглядаць рэспубліканская пракуратура.

Аўтары заявы ў пракуратуру лічаць, што такія дзеянні службоўцаў падпадаюць пад артыкулы 185, 190 і 194 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і просяць Генпракуратуру арганізаваць расследаванне, прыцягнуць вінаватых да адказнасці і пазбавіць аб'яднанне "ад падобных дзеянняў з боку службовых асобаў любых органаў і арганізацый". У дадатку да скаргі прадстаўлены спіс пацярпелых чальцоў літсоюза і іх заявы.

Літсаюз “Полоцкая ветвь” быў афіцыйна зарэгістраваны ў 1995 годзе. Ён уваходзіць у Міжнародную супольнасць пісьменніцкіх саюзаў і Міжнародную федэрацыю рускамоўных пісьменнікаў. Бліжэйшым часам плануецца сход Савета арганізацыі, на якім будзе прынятая адмысловая заява ў сувязі з названымі падзеямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства