Ярмошына: Больш як 3,5 тыс. ініцыятыўных груп падалі ўжо заявы аб рэгістрацыі ў выбаркамы
У Беларусі больш як 3,5 тыс. ініцыятыўных груп падалі ўжо заявы аб рэгістрацыі ў выбаркамы. Аб гэтым павеламіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына 16 лютага на рэспубліканскім семінары аб ролі СМІ ў забеспячэнні канстытуцыйных правоў грамадзян пры правядзенні выбарчых кампаній, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, з пачатку рэгістрацыі, з 14 лютага, дакументы ў акружныя і тэрытарыяльныя камісіі падалі ўжо каля 3,5 тыс. ініцыятыўных груп. Прыём заяў прадоўжыцца да 18 лютага ўключна.
Старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла, што ў гэту кампанію па выбарах у мясцовыя Саветы палітычныя партыі праяўляюць значную актыўнасць. Так, з 15 палітычных партый, зарэгістраваных у Беларусі, 13 партый вылучалі кандыдатуры ў склад выбарчых камісій.