Скаргу аб неўключэнні ў Гарадзенскую абласную камісію сябра БСДГ 4 лютага разгледзіць суд
https://spring96.org/be/news/31129
2010
2010-02-02T19:12:33+0200
2010-02-02T19:12:33+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
4-га лютага а 10-й гадзіне ў Гарадзенскім абласным судзе адбудзецца разгляд скаргі Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БСДГ у сувязі з неўключэннем сябра партыі Віктара Сазонава ў склад Гарадзенскай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Скарга была пададзена на рашэнне органаў, якія ўтварылі Гродзенскую абласную выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Абласное аддзяленне партыі звярнуўся ў абласны суд з просьбай прызнаць рашэнне Прэзідыума Гродзенскага абласнога Савету дэпутатаў і Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту ад 28 студзеня 2010 году па фармаванні Гродзенскай абласной выбарчай камісіі незаконным і парушаючым правы заяўніка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”