viasna on patreon

"Цудаў" не адбылося: прадстаўнікам апазіцыйных структур не знайшлося месца ў Віцебскай гарадской камісіі

2010 2010-01-28T11:21:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 студзеня адбылося сумеснае паседжанне прэзідыума Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў і Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта па стварэнні Віцебскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 26 склікання. На паседжанні прысутнічалі  прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі.

У спіс вылучаных у склад Віцебскай гарадской  выбарчай камісіі ўвайшло сямнаццаць чалавек, чацвёра з якіх  прадстаўлялі гарадскія апазіцыйныя партыйныя структуры і недзяржаўныя грамадскія аб'яднанні.

У выніку адкрытага галасавання супрацоўнікаў выканкама і дзейснага зараз гарсавета, была сфармаваная выбарчая камісія  з 13 чалавек. Як і раней, "цудаў" не адбылося - прадстаўнікам апазіцыйных структур не знайшлося месца ў камісіі.

Аднак, было выканана патрабаванне абноўленага выбарчага закона, і ў склад камісіі ўвайшлі пяць прадстаўнікоў ад партый і грамадскіх аб'яднанняў у асобах камуніста з Камуністычнай партыі Беларусі, воіна-афганца з грамадскага аб'яднання "Братэрства", прадстаўніка Віцебскай абласной арганізацыяй грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", ветэрана з Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і прадстаўніка моладзі з Віцебскай абласной арганізацыяй грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Прадстаўнікі апазіцыйных структур: Віцебская абласная арганізацыя Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", Віцебская абласная арганізацыя Партыі БНФ і Віцебская абласная арганізацыя Сацыял-дэмакратычная партыя Грамада, як і вядомая грамадская актывістка Таццяна Севярынец, вылучаная грамадзянамі шляхам падачы заявы, не набралі неабходнай колькасці галасоў чыноўнікаў і не былі ўключаны ў склад Віцебскай гарадской выбарчай камісіі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства