Старастаў на Піншчыне абавяжуць займацца "ідэалагічнай працай"
https://spring96.org/be/news/30899
2010
2010-01-22T14:01:43+0200
2010-01-22T14:01:43+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/idealogija_veska.jpg
Старастаў Піншчыны чакаюць новыя абавязкі. Дэпутаты пінскага раённага савету прааналізавалі эфектыўнасць сваёй працы і прыйшлі да высновы, што на сельскія сходы ходзяць звычайна толькі настаўнікі, службоўцы выканкамаў і спецыялісты сельгаспадарак.
Старасты цяпер мусяць выправіць сітуацыю да лепшага. Яны будуць праводзіць "ідэалагічную працу" і дапамагаць падчас праверак дзейнасці прадрыемстваў і ўстановаў раёна.