viasna on patreon

Кіраўніцтва Эўразьвязу падтрымала Беларускі Хэльсінскі камітэт

2005 2005-10-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 кастрычніка Вялікабрытанія, якая старшынюе ў Эўразьвязе, ад імя краін-удзельніц распаўсюдзіла ліст адносна справы Беларускага Хэльсынскага камітэту. Эўразьвяз падтрымаў БХК, якому неўзабаве прыйдзецца зноў паўстаць перад Вышэйшым гаспадарчым судом Беларусі, бо ў пачатку кастрычніка было адмененае судовае рашэньне, паводле якога з БХК зьнялі прэтэнзіі ў нявыплаце амаль 90 тысяч даляраў падаткаў з міжнароднай дапамогі, атрыманай у 2002-2003 гадах. Тое, што справу мусяць перагледзіць, кваліфікавана як “палітычна матываваны наступ “.

Палітыка беларускіх уладаў адносна грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі атрымала ў лісьце вельмі жорсткую адзнаку. “Мы застаёмся занепакоенымі перасьледам грамадзянскай супольнасьці. Падзеі 2005 году прадэманстравалі, што Беларусь значна адышла ад дэмакратычных прынцыпаў, якія падзяляюць краіны Эўропы”, – сказана ў лісьце Эўразьвязу. У ім таксама зьмешчаны заклік да беларускіх ўладаў “спыніць кампанію перасьледу і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы”.

Выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак у камэнтары для Радыё Свабода выказаў задаволенасьць падтрымкай Эўразьвязу: “У дакумэнце высока ацэненая наша праца, з аднаго боку. А з другога, бачна, што ў Эўропе пільна сочаць за нашымі падзеямі. Мы лічым, што гэта цалкам адэкватны сытуацыі дакумэнт. Спадзяюся, што гэты голас Эўрапейскай супольнасьці будзе пачуты і нашымі ўладамі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства