viasna on patreon

«Барысаў Электронны» - таемны інфарматар радыё «Мінская хваля»?

2009 2009-10-22T16:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/int2.jpg

Навіны, размешчаныя на інфармацыйным сайце «Барысаў Электронны», былі амаль цалкам працытаваны ў навінавым выпуску FM-радыё «Мінская хваля». У канцы выпуску навінаў журналістка выдала ў эфір: «Дзякуем за прадстаўленую інфармацыю аддзел ідэалогіі Барысаўскага райвыканкама».

У васьмігадзінным ранішнім выпуску навінаў 21 кастрычніка былі агучаныя навіны Барысаўскага раёна. Журналістка распавяла аб тым, што «працоўныя месцы з «грамадскімі працамі» прапаноўвае сушукальнікам Барысаўскі рэгіянальны цэнтр занятасці насельніцтва», «у барысаўскім кінатэатры «Кастрычнік» пачаў рэгулярную працу новы стэрэазал з выкарыстаннем тэхналогіі 5D» і іншую інфармацыю, практычна слова ў слова, якая на працягу гэтага і мінулага тыдня з'яўлялася на сайце «Барысаў Электронны». 
Выкарыстанне інфармацыі, узятай з якой-небудзь крыніцы – звычайная журналісцкая практыка. Толькі што журналісцкая этыка прадугледжвае ўказанне крыніцы інфармацыі. Аднак карэспандэнты інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурсу «Барысаў Электронны» адказна заяўляюць, што не маюць ніякага стаўлення да райвыканкамаўскага ідэалагічнаму аддзелу, роўна як і да якога-небудзь іншага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства