viasna on patreon

Андрэй Бандарэнка абвясціў галадоўку

2009 2009-10-22T10:58:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bandarenka_andrej.jpg

Андрэй Бандарэнка, былы незалежны кандыдат у дэпутаты, абвінавачаны ў эканамічным злачынстве і асуджаны без усялякіх доказаў да 7 гадроў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці,  абвясціў  у турме галадоўку ў знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачання.

'Спадар Бандарэнка абраў для сябе менавіта такі варыянт пратэсту, - кажа адвакат Бандарэнкі Зміцер Лаеўскі, - са свайго боку я і мой калега-адвакат выкарыстоўваем працэсуальныя метады - рыхтуецца падача скаргаў. Ну а Андрэю нічога не застаецца акрамя таго, каб вось такім чынам выказваць пратэст'.

Паводле Змітра Лаеўскага, Бандарэнка абвінавачваецца ў незаконным авалоданні грашовым сродкамі, але доказаў гэтага абвінавачанне не прадаставіла. Акрамя таго, паводле  пасады (бізнес-кансультант) абвінавачанага  нельга кваліфікаваць як адказную службовую  асобу. 'І да таго ж, у справе  ёсць яшчэ цэлы шэраг слабых месцаў збоку абвінавачання', - паведаміў адвакат Андрэя Бандарэнкі.

'Абсалютна зразумела, - кажа кіраўнік камісіі па палітычных пытаннях Палітрады  АГП Аляксандр Дабравольскі, - што Бандарэнка пераследуецца па палітычных матывах. Не ведаю, ці на доўга Андрэй абвясціў галадоўку, але напэўна ў хуткім часе ён яе не спыніць'.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства