Пачалася чарговая кампанія за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі
https://spring96.org/be/news/29444
2009
2009-08-18T14:53:05+0300
2009-08-18T14:53:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/smert.jpg
Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" пачала чарговую кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Яна прапануе накіроўваць лісты на імя кіраўніка Беларусі з заклікам замяніць смяротныя прысуды Васілю Юзэпчуку і Андрэю Жуку на пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, а таксама з заклікам неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.
БелаПАН нагадвае, што 30-гадовы жыхар Драгічынскага раёна Юзэпчук у чэрвені быў асуджаны да смяротнага пакарання за забойствы пенсіянерак. 25-гадовы жахар Салігорска Жук у ліпені быў асуджаны за забойства дваіх чалавек, якія везлі грошы для выплаты заробку.