ПАРЭ патрабуе ад Беларусі зарэгістраваць "Нашу Вясну"
1. Парлямэнцкая Асамблея пільна сачыла за сітуацыяй ў Беларусі пачынаючы ад 1992 году, калі беларускаму парлямэнту быў нададзены статус спецыяльна запрошанага ў ПАРЭ. Аднак адсутнасьць прагрэсу з боку Беларусі ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека і верхавенства закону стала прычынай прыпыненьня гэтага статусу ў 1997 годзе, а таксама да замарозкі разгляду заяўкі Беларусі на ўступленьне ў Раду Эўропы годам пазьней. Асамблея па-ранейшаму спадзяецца, што Беларусь калісьці выканае патрабаваньні па ўстепленьні ў Раду Эўропы, а яе ўлады возьмуць на сябе цьвёрдыя абавязацельствы па выкананьні стандартаў Арганізацыі і прымуць яе каштоўнасьці.
2. За апошнія месяцы адбылося некалькі вельмі важных падзей: у тэрмін паміж студзенем і жніўнем 2008 году былі вызваленыя дзевяць апазіцыйных палітыкаў, якія лічыліся палітычнымі зьняволенымі, у тым ліку былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Казулін. У выніку гэтага, з таго часу ў Беларусі не было міжнародна прызнаных палітычных зьняволеных. Асамблея вітае гэтыя істотныя крокі і заклікае беларускія ўлады не адмяняць свае рашэньні.
3. Асамблея таксама вітае рашэньне аб рэгістрацыі апазіцыйнага руху “За свабоду!”, а таксама рашэньне, якое давзволіла тром незалежным выданьням – “Народнай волі”, “Нашай ніве” і “Узгорку” – друкавацца ў Беларусі, а таксама ўключэньне гэтых выданьняў ў дзяржаўны каталёг. Тым ня менш, сітуацыя з свабодай СМІ ў Беларусі далёкая ад ідэальнай, асабліва ў адносінах да электронных сродкаў масавай інфармацыі.
4. Мы таксама разглядаем як станоўчы крок стварэньне шэрагу кансультатыўных радаў пад эгідай Адміністрацыі Прэзыдэнта і іншых дзяржаўных органаў, якія могуць стаць форумам для арганізацыі канструктыўнага дыялёгу паміж уладамі і няўрадавымі арганізацыямі і іншымі прадстаўнікамі грамадзянзкай супольнасьці. Асамблея спадзяецца, што вынікам дыскусыяў у межах кансультатыўных радаў будуць заканадаўчыя і палітычныя рашэньні.
5. Што датычыць зьнікненьня чатырох апанэнтаў рэжыму ў 1999-2000 гадах, Асамблея з задавальненьнем адзначае, што ніводная з высокапастаўленых дзяржаўных асобаў, згаданых у Рэзалюцыі №1371 (2004 год) у сувязі з падазрэньнем або непасрэдна ў зьнікненнях, або ў іх замоўчваньні, не займаюць адказныя пасады. Але мы выказваем шкадаваньне адносна таго, што следзтвы па гэтых справах зайшлі ў тупік, нягледзячы на інфармацыю, выкладзеную ў справаздачы Асамблеі.
6. Важнасьць гэтых крокаў падвышаецца, у тым ліку, і з прычыны таго, што яны цалкам адпавядаюць патрабаваньням эўрапэйскіх арганізацыяў, а таксама дзякуючы таму, што яны былі зробленыя ў кантэксьце ўзнаўленьня палітычнага дыялёгу з беларускім кіраўніцтвам.
7. Пасьля вызваленьня ўсіх беларускіх палітычных зьняволеных Эўрапэйскі Зьвяз прыняў рашэньне аб аднаўленні кантактаў з беларускім кіраўніцтвам на самым высокім узроўні, а таксама прыпыніць, хаця б часткова і часова, візавыя санкцыі ў адносінах шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку ў адносінах Прэзыдэнта Лукашэнкі. У красавіку 2009 году прыпыненьне было працягнутае яшчэ на дзевяць месяцаў. Імкненьне Эўразьвязу да нармалізацыі стасункаў зь Беларусьсю было выказанае падчас візіту ў Менск Вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі сп.Хаўера Саланы і яго сустрэчы з Прэзыдэнтам Лукашэнкай 19 лютага 2009 году.
8. Беларусь таксама зьяўляецца адной з шасьці краінаў, якія прымуць удзел ва Ўсходнім Партнэрстве, новым органе, які створаны для разьвіцьця палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і яго ўсходнімі і каўказскімі суседзямі; яго задачай зьяўляецца павышэньне іх стабільнасьці, а таксама падтрымка дэмакратычных і рынкавых рэформаў. З гэтай нагоды Беларусь была запрошаная на Саміт Усходяга партнэрства, які адбыўся 7 траўня 2009 у Празе. Эўразьвяз таксама мае намер распачаць зь Беларусьсю дыялёг па пытаньнях правоў чалавека.
9. Рада Эўропы, з свайго боку, пачала паглыбляць свае кантакты зь беларускімі ўлады: пасьля візіту дэлегацыі Камітэту па палітычных пытаньнях Асамблеі ў лютым 2009 году Міністр Мігель Анхель Марацінас прыехаў з афіцыйным візітам у Менск у сакавіку 2009 году у якасьці старшыні Камітэта міністраў. За некалькі тыдняў да гэтага беларускія ўлады нарэшце далі згоду на адкрыцьцё інфармацыйнага прадстаўніцтва Рады Эўропы ў Менску, якое было ініцыяванае Асамблеяй і зьдзейсьненае падчас славацкага старшынства ў Камітэце міністраў. Цырымонія адкрыцьця інфармацыйнага цэнтру адбылася ў чэрвені 2009 году.
10. Пасьля гэтага, у сьнежні 2008 году, Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы вырашыў надаць статус назіральніка Савету па ўзаемадзеяньню органаў мясцовага самакіраваньня пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
11. Нягледзячы на нядаўнія станоўчыя зьмены і аднаўленьне кантактаў з эўрапэйскімі арганізацыямі, сітуацыя ў Беларусі па-ранейшаму выклікае заклапочанасьць.
12. Па-першае, парлямэнцкія выбары ў верасьні 2008 году сталі страчанай магчымасьцю для рашучых зьменаў у накірунку да дэмакратыі: яны не адпавядалі эўрапэскім стандартам свабоды і сумленнасьці. Як падкрэсьліваў Офіс па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ, сур’ёзныя недахопы на ўсіх этапах выбарчага працэсу, ад даступнасьці інфармацыі для выбаршчыкаў да адсутнасьці празрыстасьці падліку галасоў. Гэтыя недахопы непазьбежна ставяць пад сумненьне прадстаўніцтва дзеючага беларускага парлямэнту, у якім не знайўлося месца ніводнаму апазіцыйнаму кандыдату. Аднак трэба прызнаць, што, следуючы канчатковым рэкамэндацыям Офісу па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ, беларускія ўлады пагадзіліся супрацоўнічаць з ОДІПЧ па пытаньнях рэформы беларускага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі, з мэтай првядзеньня іх у адпаведнасьць з абавязацельствамі Беларусі ў межах АБСЭ.
13. Што датычыць павагі да палітычных свабодаў, перасьледу і запалохваньня апазыцыйных кандыдатаў, у прыватнасьці моладзі, гэтыя парушэньні працягваюць адбывацца ў разнастайных формах, такіх як незаконныя вобшукі прыватных дамоў, незаконная канфіскацыі маёмасьці, жорсткасьць праваахоўнікаў падчас масавых акцыяў, а таксама гвалтоўны прызыву ў войска, нягледзячы на папярэднія заявы аб непрыдатнасьці да службы. Акрамя гэтага, шэраг палітычных актывістаў знаходзяцца пад хатнім арыштам, а ранейшыя прысуды палітычным актывістам, якія былі ўсё ж такі вызваленыя, не былі цалкам ануляваныя – у выніку яны сутыкаюцца з абмежаваньнем некаторых правоў, у тым ліку права ўдзельнічаць у выбарах у якасьці кандыдатаў.
14. Асамблея таксама адзначае той факт, што, на дадзены момант, тры прадпрымальнікі, якія зараз знаходзяцца ў турме, як і іншыя асобы, абмежаваныя ў волі, разглядаюцца беларускай апазіцыяй у якасьці палітычных зьняволеных, або, прынамсі, як ахвяры парушэньня сістэмы крымінальнага правасуддзя па палітычных матывах. Асамблея заклікае правесьуі незалежнае разсьледаваньне гэтых справаў, дзеля высьвятленьня, ці сапраўды яны зьяўляюцца палітычнымі зьняволенымі і, калі так, паспрыяньня іх вызваленьню.
15. Сітуацыя з свабодай асацыяцыяў таксама выклікае заклапочанасьць: нават улічваючы тое, што апазіцыйны палітычны рух “За свабоду!” быў нарэшце зарэгістраваны ў сьнежні 2008 году, іншыя апазіцыйныя і праваабарончыя арганізацыі па-ранейшаму сутыкаюцца зь перашкодамі пры спробе атрыманьня рэгістрацыі ад Міністэрства юстыцыі; апошнім прыкладам зьяўляецца сітуацыя з праваабарончай арганізацыяй “Наша Вясна” – яе сябры рызыкуюць трапіць пад крымінальны перасьлед за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі паводле Артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу.
16. Асамблея выказвае шкадаваньне з нагоды таго, што, нягледзячы на ўключэньне трох незалежных выданьняў у дзяржаўны каталёг падпіскі, іншыя незалежныя СМІ не могуць карытсацца гэтай сістэмай і вымушаныя дуркавацца па-за межамі Беларусі. Абсалютны дзяржаўны кантроль за друкам і распаўсюдам прэсы, а таксама электроннымі СМІ, зьяўляецца абуральным парушэньнем свабоды сродкаў масавай інфармацыі. Асамблея таксама выказвае занепакоенасьць з прычыны цяжкасьцяў, з якімі сутыкаюцца замежныя журналісты ў атрыманьні акрэдытацыі, а таксама замежнымі СМІ, такімі як Белсат, у атрыманьні рэгістрацыі ад Міністэрства Замежных Справаў. Мы таксама зьвяртаем увагу на шматлікія заявы беларускага кіраўніцтва аб гатоўнасьці забясьпечыць выкананьне заканадаўства аб СМІ без абмежаваньня свабоды слова. Асамблея выказвае спадзяваньне, што тое самае будзе датычна прымяненьня “Закону аб супрацьдзеяньні экстрымізму”, якое нядаўна прывяло да забароны на публікацыю часопіса “ARCHE”, якая пазней была адменена пад ціскам міжнароднай супольнасьці.
17. Мы таксама выказваем шкадаваньне з тае прычыны, што сьмяротныя прысуды па-ранейшаму прыводзяцца ў выкананьне ў Беларусі, нягледзячы на скарачэньне сьпісу злачынстваў, за якія яны могуць быць вынесеныя, памяншэньне колькасьці вынесеных сьмяротных прысудаў, а таксама на той факт, што, паводле афіцыйных даных, з кастрычніка 2008 году не было прыведзена ў выкананьне ніводнага сьмяротнага прысуду. У той час, калі афіцыйныя даныя па гэтым пытаньні зьяўляюцца недаступнымі, Асамблея таксама адзначае інфармацыю, прадастаўленую ўладамі, паводле якой на дазены момант няма сьмяротных прысудаў, выкананьне якіх было прыпыненае.
18. Улічваючы што, хаця Беларусь і далёкая ад выкананьня стандартаў Рады Эўропы ў галіне дэмакратыі, верхавенства закону і правоў чалавека, яе ўлады апошнім часам зрабілі важныя захады ў правільным накірунку. Асамблея прыняла рашэньне спрыяць працягу гэтага працэсу шляхам наладжваньня палітычнага дыялёгу з уладамі, у той жа самы час, працягваючы падтрымку дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці ў краіне.
19. Улічваючы ўсё вышэйзгаданае, Асамблея заклікае сваё Бюро:
19.1. адмяніць прыпыненьне статусу спецыяльна запрошанага для беларускага парлямэнту пасьля таго, як мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў будзе абвешчаны кампэтэнтным беларускім органам;
19.2. таксама, прымаючы пад увагу пазіцыю Камітэту па палітычных пытаньнях, сачыць за сітуацыяй у Беларусі і, па заканчэньні перыяду ў адзін год, або раней, калі сітуацыя будзе вымагаць такіх дзеяньняў, зрабіць ацэнку, ці зрабіла гэтая краіна істотныя і непапраўныя захады на шляху да выкананьня стандартаў Рады Эўропы. У гэтым кантэксьце, асаблівую ўвагу трэба надаваць узроўню адпаведнасьці захадаў Беларусі рэкамэндацыям, пазначаным у пунктах 21 і 22 дадзенай Рэзалюцыі, а таксама імкненьня да супрацоўніцтва, праўяленага Беларусьсю ў яе стасунках з Радай Эўропы;
19.3. у кантэксьце аднаўленьня статусу спецыяльна запрошанага для беларускага парлямэнту і толькі ў выпадку, дзе апазыцыя мусіць атрымаць адэкватнае прастаўніцтва, забясьпечыць запрашэньне беларускай міжпарлямэнцкай апазыцыі для ўдзелу ў працы Асамблеі і яе камітэтаў, у адпаведнасьці з правіламі, усталяванымі Бюро ў будучыні;
19.4. рэкамэндаваць Камітэту па палітычных пытаньнях надалей сачыць за сітуацыяй у Беларусі, абапіраючыся на дзейнасьць сваіх падкамітэтаў па справах Беларусі, а таксама прадастаўляць справаздачы ў Асамблею, калі гэта будзе неабходна;
20. Акрамя таго, Асамблея заклікае Гэнэральнага сакратара Рады Эўропы прызначыць раду незалежных экспэртаў для разсьледаваньня новых выпадкаў зьяўленьня палітычных зьняволеных у Беларусі.
21. Будучы перакананымі, што дыялёгу можна дасягнуць толькі празь няспынны прагрэс Беларусі на шляху да выкананьня стандартаў Рады Эўропы, Асамблея заклікае беларускія ўлады:
21.1. забясьпечыць неадкладнае вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных (як пазначана ў пункце 20), а таксама немагчымасьць рэгрэсу ў гэтым важным пытаньні;
21.2. неадкладна і безумоўна зьняць абмежаваньні, накладзеныя на 11 маладых асобаў, асуджаных на абмежаваньне свабоды за ўдзел у мірных дэманстрацыях у студзені 2008 году;
21.3. забясьпечыць паўнавартаснае супрацоўніцтва з Радай Эўропы з мэтай высьвятленьня наяўнасьці палітычных зьняволеных у Беларусі;
21.4. ануляваць наступствы крымінальнага перасьледу былых палітычных зьняволеных з мэтай забесьпячэньня поўнага карыстаньня імі сваімі грамадзянскімі і палітычнымі правамі;
21.5. адмовіцца ад перасьледу і запалохваньня апазыцыйных актывістаў;
21.6. спыніць практыку гвалтоўнага прызыву апазыцыйных актывістаў на вайсковую службу, нягледзячы на папярэднія заявы аб іх непрыгоднасьці да службы;
21.7. забясьпечыць павагу да свабоды асацыяцыяў, у прыватнасьці шляхам:
21.7.1. адмены ўсялякіх практычных і юрыдычных перашкодаў для рэгістрацыі палітычных партыяў, групаў і праваабарончых НДА, а таксама праз прадастаўленьне ім магчымасьці мець юрыдычны адрэсу ў жылых будынках
21.7.2. прадастаўленьня рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна”;
21.7.3. адмены Артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу;
21.8. забясьпечыць павагу да свабоды мірных сходаў, у прыватнасьці шляхам:
21.8.1. прадастаўленьня беларускай апазыцыі магчымасьці праводзіць мірныя дэманстрацыі ў месцах, выгодных з пункту гледжаньня грамадзкай увагі, і
21.8.1. забесьпячэньня адмовы выкарыстаньня праваахоўнымі органамі празьмернай фізічнай сілы супраць дэманстрантаў;
21.9. рэфармаваць выбарчае заканадаўства і практыку праз выкананьне рэкамэндацыяў БДІПЧ/АБСЭ і Эўрапэскай камісыі за дэмакратыю праз закон (Венскай камісыі), з мэтай прывядзеньня іх у адпаведнасьць з эўрапэйскімі стандартамі і прыцягненьня Венскай камісыі, з якой яна падтрымлівае партнэрскія стасункі, да саўдзелу ў гэтым працэсе;
21.10. забясьпечыць свабоду СМІ і выкананьне прынцыпаў плюралізму ў доступе да інфармацыі, у прыватнасьці шляхам:
21.10.1. прадастаўленьня незалежным выданьням магчымасьці друкавацца ў Беларусі, а таксама распаўсюджвацца празь дзяржаўную сістэму падпіскі і распаўсюду;
21.10.1. прадастаўленьня магчымасьці стварэньня незалежных выдавецтваў і незалежных распаўсюднікаў друкаваных СМІ;
21.10.3. адмены існуючага татальнага прамога дзяржаўнага кантролю над дзяржаўнымі электроннымі СМІ і забесьпячэньня справядлівага доступу палітычнай апазіцыі да эфіру, асабліва перад выбарамі;
21.10.4. забесьпячэньня функцыянаваньня інтэрнэт-выданьняў без адміністратыўных абмежаваньняў;
21.10.5. адмены празьмернай крымінальнай адказнасьці за паклёп, у прыватнасьці за адмоўныя выказваньні ў адносінах Рэспублікі Беларусь і яе дзяржаўных органаў;
21.10.6. адмены перашкодаў на атрыманьне ўяздных візаў і акрэдытацыі замежнымі журналістамі;
21.10.7. рэгістрацыі спадарожнікавага каналу “Белсат” і іншых спадарожнікавых каналаў, што датычыць доступу да тэхнічных рэсурсаў;
21.10.8. адмовы ад прымяненьня “Закону аб супрацьдзеяньні экстрэмізму” у якасьці падставы для абмежаваньня ці забароны дзейнасьці незалежных СМІ;
21.10.9. забесьпячэньня адмовы ад абмежавальнага прымяненьня новага “Закону аб СМІ”, асабліва што датычыць іх рэгістрацыі;
21.11. забясьпечыць незалежнасьць ВНУ і акадэмічную свабоду, дазволіць Эўрапэйскаму Гуманітарнаму Ўнівэрсытэту зноў адчыніцца ў Беларусі і ўстрымацца ад адлічэньня студэнтаў і выкладчыкаў зь беларускіх адукацыйных установаў па палітычных матывах;
21.12. забясьпечыць рэгістрацыю Ўсходне-Эўрапэйскай школе палітычных дасьледаваньняў і абмеркаваць магчымасьць удзелу ў яе дзейнасьці маладых дзяржаўных служачых;
21.13. прадаставіць паўнавартасную падтрымку дзейнасьці Інфармацыйнага прадстаўніцтва Рады Эўропы ў Менску;
21.14. максымальна выкарыстоўваць канвенцыі Рады Эўропы, падпісантам якіх зьяўляецца Беларусь, шляхам актыўнага і канструктыўнага ўдзелу ў дзейнасьці, прадугледжанай гэтымі дамовамі.
22. Нарэшце, Асмаблея заклікае беларускі парлямэнт і іншыя органы ўлады неадкладна абвесьціць афіцыйны мараторый на сьмяротнае пакараньне і іх выкананьне з мэтай забароны прымяненьня сьмяротнага пакараньня і ўвядзеньня адпаведнага заканадаўства як наступны крок на шляху яго поўнай забароны.