Замест незалежнай газэты ў Барысаве пошта дастаўляе дзяржаўнае выданьне
https://spring96.org/be/news/2887
2005
2005-09-21T10:00:00+0300
2005-09-21T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барысаўская пошта пачала дастаўляць жыхарцы горада замест недзяржаўнай газеты "Борисовские новости" афіцыйнае выданне Барысаўскага райвыканкаму "Адзінства", паведамляе прэс-служба БАЖ.
Каб высветліць недарэчнасць, рэдактар "Борисовских новостей" Анатоль Букас патэлефанаваў на пошту, дзе даведаўся, што ў даставачнай картцы на яго выданне выкрасленая газета "Борисовские новости" разам з індэксам, а замест яе ўпісаная газета "Адзінства". Загадчык вузла паштовай сувязі запэўніў, што гэта "памыліліся на пошце". Пра гэты выпадак распавёў А.Букас падчас "круглага стала" "Перспектывы развіцця сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі", зладжанага 16 верасня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" сумесна з прадстаўніцтвам Фонда імя Ф. Эберта ў Беларусі.