viasna on patreon

У грамадзянскай супольнасьці ў Празе свой форум

2009 2009-05-06T10:59:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/000.jpg

5-6 траўня ў Празе, напярэдадні саміту “Усходняга партнэрства”, адбываецца вялікая міжнародная канфэрэнцыя. Яна атрымала назву – “Усходняе партнэрства: насустрач грамадзянскаму форуму”. Да ўдзелу ў канфэрэнцыі запрошаныя прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў з усіх шасьці краінаў, якіх запрасілі ў новую ініцыятыву Эўразьвязу.

Сустаршыня рабочай групы Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі Сяргей Мацкевіч, які запрошаны ў Прагу, тлумачыць, што ў рамках новай ініцыятывы Эўракамісія хоча стварыць грамадзянскі форум. Мэта – надаць недзяржаўным арганізацыям тую ж значнасьць і моц, якую яны маюць у краінах Эўразьвязу. Але спачатку ў Празе хочуць пачуць меркаваньні грамадзкіх дзеячаў з Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы ды Ўкраіны – усіх удзельнікаў “Усходняга партнэрства”, падкрэсьлівае спадар Мацкевіч:

"Фармат форуму яшчэ дакладна невядомы. Ён будзе толькі стварацца. Будзе папярэдне абмеркаваньне, каб даць рэкамэндацыі з боку грамадзкага сэктару ўсіх шасьці краін і краін Эўразьвязу. Але мы спадзяемся, што ініцыянаваньне “Усходняга партнэрства” павялічыць ролю грамадзкага сэктару, грамадзянскай супольнасьці у працэсах, якія адбываюцца. І, зразумела, я кажу найперш пра Беларусь.

 

Мы спадзяемся, што гэта будзе тая пляцоўка, дзе голас грамадзянскай супольнасьці будзе пачуты. У Беларусі мы істотна абмежаваны ў магчымасьцях данесьці інфармацыю да грамадзтва. І ў гэтай справе мы спадзяемся на “Усходняе партнэрства”. Не так важны ўжо фармат гэтага форуму. Важна тое, каб нашы рэкамэндацыі былі пачуты двума бакамі – беларускім і эўрапейскім. А можа нават, сталі і шматбаковымі”.

Палітоляг Алесь Лагвінец таксама паляцеў у Прагу і будзе ўдзельнічаць у канфэрэнцыі:

“І гэта адна з пляцовак для супрацоўніцтва ў рамках “Усходняга партнэрства”. І гэта азначае, што Эўракамісія будзе і далей гэта разьвіваць. Такім чынам функцыянуе дэмакратыя ў ЭЗ, што да грамадзянскай супольнасьці прыслухоўваюцца. І з’яўляюцца адкрытыя магчымасьці, зь якіх варта скарыстацца. І я думаю, што для беларускай грамадзянскай супольнасьці гэта проста выклік. Тут мы можам выказваць сваю пазыцыю, шукаць шляхі паразуменьня і зь прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці пяці іншых краінаў – удзельніц “Усходняга партнэрства”. І таксама навязваць шчыльнейшыя сувязі з грамадзянскай супольнасьцю краінаў-чальцоў Эўразьвязу”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства