Віншуем з юбілеем Зінаіду Бандарэнка!
25 красавіка адзначае юбілей адна з самых вядомых і любімых тэлезорак краіны — народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
Прыгожая жанчына з бездакорным густам. Палымяная патрыётка і прапагандыстка роднага слова. Мужная змагарка за незалежную беларускую Беларусь. Такімі эпітэтамі адорвалі Зінаіду Бандарэнка вядомыя паэты Беларусі.
А Анатоль Вярцінскі аднойчы, убачыўшы Зінаіду Аляксандраўну на экране, напісаў:
На ўвесь экран
Зініны вочы.
Экран блакітны.
Вочы сінія.
Голас Зінін.
Усмешка Зіны.
Фальшу ні грана.
Выраз бясцэнны.
Панна экрана.
Княгіня сцэны.
Напярэдадні юбілею карэспандэнт "Народнай волі" завітаў да Зінаіды Аляксандраўны і разам яны пагарталі яе сямейны альбом. Дакладней — альбомы. У сямейным архіве Бандарэнка—Кап'ёва сотні здымкаў. Але ёсць і такія, пра якія кажуць: самыя дарагія, самыя любімыя…
Працяг на старонцы: