Алег Воўчак хоча спагнаць з "Савецкай Беларусіі" 25 тысячаў даляраў
Адпаведны зыск праваабаронца падаў у аўторак у суд Савецкага раёну Менску. Падставаў для судовага разбіральніцва стаў артыкул, надрукаваны ў выданні Адміністрацыі прэзідэнта.
Алег Воўчак лічыць, што ў артыкуле, які быў надрукаваны ў “Савецкай Беларусі “ за подпісам Ксенафонта Суперфасфатова ў ганебнай форме была дадзеная ацэнка дзейнасці беларускіх праваабаронцаў. У тым ліку і самога Алега Воўчака:
- Яны напісалі, што я некалькі гадоў таму справакаваў скандал падчас якога мяне збілі, а потым абвінаваціў ў гэтым спецслужбы. Аднак насамрэч я ніколі такога не казаў.
Сума ў 70 мільёнаў рублёў, у якую Алег Воўчак ацаніў свай гонар і годнасць, не выпадковая. Менавіта столькі прасілі за свае “маральныя пакуты” чыноўнікі, калі падавалі зыскі супраць журналістаў незалежных выданняў – “Народная воля” і “Згода”.
Алег Воўчак таксама лічыць, што гэтае судовае разбіральніцтва дапамагчы зварухнуць з “мёртвай кропкі” і справу самазабойства праваабаронцы Яны Паляковай. Бо ёсць меркаванне, што менавіта артыкул Ксенафонта Суперфасфатова падштурхнуў яе да самагубства.
Калі суд прыме справу да разгляду, то рэдакцыі “Савецкай Беларусі” прыйдзецца раскрыць сапраўднае прозвішча аўтара гэтага артыкула.